Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У цягніку

Загартаваныя, немаладыя,
Строй і абутак зношаны.
Час не шкадуе галовы сівыя:
Тчэ павуціньне зморшчынаў.

Запрацаваныя чорныя рукі,
Вочы, жыцьцём стамлёныя.
Зашмальцаваныя старыя брукі,
Пэўна, ў Саўку куплёныя.

Торбаў цяжар, а яе ня кінуў,
Мужна руку трымаючы.
Ад маладосьці да дамавіны
Зь ім, ні пра што ня дбаючы.

І, калі сонца гарачай пасмай
Твар апякло прымушана,
Сам перасеў туды. “Ты моя сказка,
Вова! Моя отдушина…”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У цягніку - Канстанцін Путронак