Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Растаю, нібы лёд, у абдымках тваіх

Растаю, нібы лёд, у абдымках тваіх,
Бо жар цела твайго растапляе.
Голас цёплы, ласкавы казыча мой слых,
І дрыготка, як ток прабягае.
Распалі маё сэрца каханнем сваім,
Хай журботныя згінуць хвіліны.
Мы з табой на вяршыні Любові стаім,
Зніклі ўсе, для мяне ты адзіны.
Не адводзь ад мяне агнявы свой пагляд:
Мае вочы п’юць водар з тваімі.
І нам нельга ступіць нават кроку назад,
А нядаўна ж былі мы чужымі.
І нічога на свеце няма прыгажэй
За зіхотна-бліскучае ранне,
І, напэўна, нічога не знойдзеш мацней
Чым той боль незямнога КАХАННЯ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Растаю, нібы лёд, у абдымках тваіх - Кацярына Самусенка