Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СВЯДОМАГРАФІЯ

Мы існуем, нібыта карпы ў рыбнай краме,
Пакуль не ўзнятыя смяротнымі сачкамі.
А што да Бога – ён таксама пакараны
І боўтаецца ў пастцы разам з намі.

Замураваныя ва ўласнай несвабодзе,
Зачараваныя сляпой надзеі плямай;
Нямыя рты хацелі б крыкнуць “Годзе!”,
Ды хто пачуе той дарэмны лямант?..


Верш СВЯДОМАГРАФІЯ - Ірына Хадарэнка