Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дарую

Ці пра лёс Алены (прысвячэнне)

Не закрылася я, не змагла,
Ад пачуццяў, што нас захіснулі.
Я такою шчаслівай была!
Ну а Вы…Вы мяне падманулі.

Быў яскравым увесь белы свет,
А цяпер толькі шэрыя цені.
Вы парушылі наш запавет
Неяк хутка, амаль у імгненне.

Ах, не трэба нічога казаць!
Апраўданні гучаць няўмела.
Вы не можаце шчыра кахаць.
І ў душы маёй нешта згарэла.

Вам здаецца, навошта пішу?
Ні аб чым, што было, не шкадую.
Не сумуйце, мой мілы, прашу.
Не кахаю Вас болей. Дарую.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дарую - Ірына Касянкова