Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Абсыпаюць сонечныя стужкі

Абсыпаюць сонечныя стужкі
дробную саромлівую хмель,
зазываюць лозы-балбатушкі
ў цень ад лісця хмарны карабель…

Дакрануся ціха і пяшчотна
да радкоў дзіцячае гульні,
ледзяняць, і млосна так і слотна,
пастаралі гэтай прамяні.

Аддаецца сэрцабіцце рэхам,
Не вядомы, не прасты адказ,
ці то караблекрушэнне гэта,
ці то промень, што бліснуў як раз.

Не пытай нічога у бабулі,
Не ляці як матылёк на злом,
я, хоць нарадзіўся ў кашулі,
не скажу вам, што там за вуглом…


Верш Абсыпаюць сонечныя стужкі - Ігар Белкін