Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крыштальнае сэрца

А я трымала ў далонях чыёсці крыштальнае сэрца.
Яно разбілася і бялюткімі сняжынамі падала з неба.
Па ім хадзілі людзі,
Але ж яны незнарок,
Яны ж не ведалі…
А сэрцу было ўсе роўна…
Яно не балела ўжо
Ды й не было яго больш…
Быў толькі празрысты крышталь кропель вады на рукавічцы,
У якой адбіваўся шчаслівы і халодны позірк сонца.


Верш Крыштальнае сэрца - Ганна Сабела