Верш Родныя мясціны
Тут некалі цякла рака,
Па берагах алешнік рос,
І невялічкія луга,
Акутваў лютаўскі мароз.
Гулялі хлопцы тут у хакей,
І клюшкі побач высякалі.
З алешыны, а хто і з лоз,
Што да спадобы выбіралі.
Калі прыходзіла вясна,
Усё навокал зацвітала,
Вярба стаяла тут адна,
І моўчкі у рэчку пазірала.
І не змаўкаў птушыны спеў,
І жабы усю ноч спявалі,
Навокал люцікі цвілі,
І майскія жукі ляталі.
І мы жылі нібы у раі,
Балота тут было наўкола,
Крынічкі чыстыя цяклі
І торф капаў тут дзед Мікола.
Спякотным летам ля ракі,
Пасліся тут гурты кароў,
Ахоўвалі іх пастухі,
І гналі пугамі дамоў.
Мы тут гулялі, загаралі,
Спявалі, кветкі сабіралі,
Мы ў месцах тых адпачывалі,
Раслі і сілы набіралі.
Затым прыйшлі меліаратары,
Прыгажосць знішчаць аматары,
Алешнік ўвесь павысякалі,
І змоўклі птушкі, паўляталі.
І жабы больш тут не убачыш,
Ад болю гэтага, заплачаш,
Застаўся вузенькі ручэй,
Ціха бяжыць, зусім нічэй.
І вось прайшло многа гадоў,
Сюды прыходжу зноў і зноў,
Няма у жывых ужо бацькоў,
І ные сэрдца, стыне кроў.
І я прашу дачок, сыноў,
ШАНУЙЦЕ СПАДЧЫНУ БАЦЬКОЎ!