Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Папярэджанне

Гай на могілках сціхае,
Як хаваюць там людзей.
І душа не успрымае
Ў гэны час жыцця падзей

Шлях нябожчыка турбуе.
Дзе і як існуе ён?
Разам з ім мы. І шкадуем,
Што ўсё вакол не сон.

Не ўявіць куды знікае
Дух таго, хто побач быў.
Але ж дзесці ён блукае,
Бо чуваць яго ўплыў.

Адчуваючы жах страты,
Мы ўспрымаем крык душы,
Што яна ўжо ўзнята,
І жыве…ў далечыні.

І адтуль ужо, здалёку
Папярэджваюць нас-
Не губляецца нічога,
Да ўсяго прыходзіць час!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Папярэджанне - Франак Нырка