Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мястэчкавы брамнік

Танцуюць можа быць і ўсе,
Ды як разгледзець хто сядзіць?
Адныя рукі на стале
Трымаюць маску… Мо тварыць?

А пад сталом магчыма ўсё.
Спакой ці тупат, або пляс.
Або ў знямоге басанож
Там раскідаецца пас’янс.
Не падыйсьці, і не падплыць,
Настолькі шмат тых плясуноў.
Здаецца ў кожным з іх сядзіць
Па рэжыссёру з галавой.

Я не артыст, не рэжыссёр.
Не кампазітар – камандзір.
Прынцэсс і прынцаў я не вёў.
Магчыма шмат чаго згубіў.

Мае не пляшуць, як ні грай.
Не адчуваю я нагой.
На маех ботах небакрай
Са шкла і вугляў,
Ды слупоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мястэчкавы брамнік - Франак Нырка