Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маячок-агенчык

Апёк – мяжа наступным крокам.
Пухір на скуры – мытны штраф
за кантрабандныя спадзёўкі
здабыць свядомасць на краях.

У кожны бок свае апёкі.
Жалеззе поўначы рве ў лёд.
Ня лей ваду губамі войску,
бо скуру здыме яго зрок.

Пары на ртуці поўдня лезуць
хутчэй ўскіпеўшае вады.
Ад іх пухіры маюць нэрвы,
хай і сталёвыя яны.

На скрыжаваннях іскры будуць
праз звышдакладны ідэал.
З таўром, хлапцы, не пабудуеш!
А ўзор для дзеўкі без заган.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маячок-агенчык - Франак Нырка