Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не чакайце, што буду хваліцца

Не чакайце, што буду хваліцца
Перад іншымі мовай маёй.
Хіба хваліцца з лесу крыніца,
Што грымотней яна за прыбой?
Той, хто любіць папраўдзе, ён ціха
Слова роднае ў сэрцы спяліць,
Беражэ ад пагарднага ліха:
Калі слову, то й сэрцу баліць…


Верш Не чакайце, што буду хваліцца - Еўдакія Лось