Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жораў

Сівая адзінота.
Нязмога адляцець…
Кругамі ля балота
уночы ходзіць Смерць.
А досвіткам асеннім,
як сцішыцца імжа, –
нябёсаў вір успеніць
зноў крыламі душа.


Верш Жораў - Эдуард Акулін