Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Віланэль

Забытых гусляў гукі.
Салодкі напамін.
Плылі стамлённа рукі.

Над безданню разлукі
зацвіў зімой язмін.
Забытых гусляў гукі.

Гучалі без прынукі
ў квецені галін.
Плылі стамлённа рукі.

З гадамі сэрца мукі
гарчэюць, як палын.
Забытых гусляў гукі.

Плывуць стамлённа рукі.


Верш Віланэль - Эдуард Акулін