Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гэта – дарога ў Рай

Гэта – дарога ў Рай.
Гэта – сцяга да Пекла.
– Божа, параду дай,
выбраць якую лепей.

Першая – кроў і боль.
Крочыць другой салодка…
– Божа, прашу, дазволь
выбраць між двух – сяродку.


Верш Гэта – дарога ў Рай - Эдуард Акулін