Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Глінтвейн

Парушыў стасункаў святыя каноны,
Хацеў ва ўсім разабрацца…
Пасуе чырвоны глінтвейн для размовы,
Белы глінтвейн – для танцаў.

Да ночы спрачаліся з’едлівым тонам,
Кідалі на здзеку пытанні.
Для новых сустрэчаў падыдзе чырвоны,
Белы глінтвейн – на растанне.

Так можна да скону сядзець ля каміна,
Баяцца, што дроў наламалі.
Чырвоны глінтвейн прынясе ўспамінаў,
Белы глінтвейн – толькі жалю.

І нават дагэтуль не зразумелі,
Чаго ад жыцця чакалі.
З чырвоным глінтвейнам мы цалкам згарэлі,
А з белым мы проста кахалі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Глінтвейн - Дзяніс Шпіронак