Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У Гомлі, дзе маўчаць званы

У Гомлі, дзе маўчаць званы
І дзе дрыгва люд паланіла,
Стаіць, нібыта вартавы,
Наш ГДУ імя Скарыны.

Прырода невуцтва і здрад
Яго ў дзень гневу спарадзіла:
І кафедры, і дэканат
Расейскай мовай напаіла.

Яна ільецца на філфак,
І немагчыма на’т хавацца.
І застывае у глуздах
Густой смалою рэнегацтва.

Туды і бусел не ляціць,
І зубр не йдзе. Адное вецер
На месца смерці набяжыць,
Каб мчаць атручаным па свеце.

Калі заплача хмара ўсё ж,
Разбавіць піва смак “ванючы”,
То з карпусоў сцякае дождж
Расейшчынай ў пясок зыбучы.

Ды чалавека Нехта Там
Ісці у ГДУ прымусіў.
І той пайшоў пасля 100 грам,
І праз пяць год дамоў вярнуўся.

Прынёс атручаны дыплом,
Даведку на размеркаванне.
І пот на твары ручаём
Сцякаў ад ранку да змяркання.

Прынёс-і саслабеў, і лёг,
І ўсё адно маўчаць ён мусіў,
І дуба даў ля нечых ног.
Відаць, для славы Беларусі.

А нехта мовай напітаў
Расейскаю свае прамовы,
І рэнегацтва ён прызнаў
Для ўсіх паўсюль абавязковым.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У Гомлі, дзе маўчаць званы - Дэман Помсты