Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Парушэнец

Гібелі з непасільнай прады.
Той выжыве, каму пашэнціць.
Знямогласць давяралі знаўцы
крынічніку ці парушэнцу.

Прыкладвалі прыпарам болькі.
Звярэджанае грэлі цела.
Ізноў махаў сякерай цесля.
Прыроджаная вера ў зёлкі
Радзімы, у яе падножжа,
чаго ніхто змяніць не можа.

Цягнуўся дым, крывавы, даўкі,
сусветных папялішчаў трут.
Струпы зямлі засланы тут
зялёнай посцілкай мураўкі.


Верш Парушэнец - Данута Бічэль-Загнетава