Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПЕСЕНКА ЗВЫЧАЙНАГА ЧАЛАВЕЧКА

Падабаецца мне
маскаля катаваць
прамаскальскую
нішчыць навалач

Як убачу: кацап
за каўнер яго – хваць
у дняпры ўтапіць
ці ў нарачы?

Навалач! навалач!
зіготкая зіга!
неўміручая нацыя!
вкл! радзіма!

Падабаецца мне
лесбіянак гнабіць
педэрастаў чмарыць
падабаецца

Пылае нянавісцю
й злосцю гарыць
мая традыцыйная
арыентацыя

Фасцыё! фалас!
эрэгаваная зіга!
цнатлівая раса!
царква! радзіма!

Калі ж ты крый божа
габрэй па крыві
і крый божа
крыжа не носіш

Смерць табе курва
хоць нема раві
выжыцьмеш толькі
прапанаваўшы грошы

Грэх мой – беднасць!
крэўная зіга!
крывіцкі этнас!
краіна! радзіма!

А вось глядзіце
матэрыяліст
гэты – вораг
найкрыважэрнейшы

Розных марксісцкіх
гнілых крывапійц
лічыць геніямі
найразумнейшымі

Не бляць сука
далёка не сыйдзеш
сэрца вырву
і кіну на дол

Чытаеш станкевіча?
любіш сыса?
не? не чытаеш?
не любіш? гамон

Гамон! гамон!
усім марксістам!
гаўно! гаўно!
павінна быць чыста!

Фасцыё! фасцыё!
зіга! зіга!
нацыя! нацыя!
адраджэнне! адліга!


Верш ПЕСЕНКА ЗВЫЧАЙНАГА ЧАЛАВЕЧКА - Цімур Хоміч