Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вецер гуляе ў тваіх валасах

Вецер гуляе ў тваіх валасах,
Бледны твой твар прыгажосцю ззяе.
Але не бачу жыцця ў вачах,
Чаму любоў твая мяне не акрыляе?

Чаму глядзіш, як быццам скрозь мяне?
Чаму зусім не хочашь заўважаць?
Мне прыкра ад таго, што з-за цябе
Я не магу вачэй сваіх падняць.

Такое жорсткае пытанне: “Што ты хочаш?”
Такі халодны бляск у тваіх вачах…
Зусім ты разумець мяне не можаш.
Я слабасць адчуваю у нагах.

Адвярнуўся, прэч іду, мяне штурхнулі.
Я твар хаваю ў далонях ізноў…
Калючым дротам маё сэрца абгарнулі,
І націснулі так, што брызнула кроў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вецер гуляе ў тваіх валасах - Аўтар невядомы
 »