Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З пакрытага коркаю долу

З пакрытага коркаю долу
Шчыльнымі промнямі зор
Снег белабрысы падае
У бясконцы нябёс калідор.

Назад усё у сусвеце коціцца
І сонца заходзіць на ўсход,
Аблокі павольна маркоцяцца,
У імгненні праносіцца год.

З усімі такое здараецца:
Падзеі жадаем змяніць…
Нашто на мінулае скардзіцца?
Мы здольны яго перажыць!


Верш З пакрытага коркаю долу - Антось Спясівых