Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адзінай ў свеце

Калі месяц лунае над схіламі неба,
Скрозь аблокі прамені ліе на зямлю,
Вецер колас калыша над ніваю хлеба,
Кветак водар салодкі блукае ў гаю.

Калі спіць буйны горад у смузе заводаў,
І сціхае людзей звонкі гул мітусні,
Адзінокія вулкі, дамоў рэшткі зводаў
Спачываюць ў цемры глыбокай цішы.

Толькі ў гэтую ноч мне не будзе спакою,
Недзе ў думках шукаю дзяўчынку адну.
Для мяне яна нібыта кветачка-мроя,
Што ў купальскую ноч пакідае без сну.

Да яе шмат кілометраў доўгай дарогі,
Але вось яна, побач – у сэрцы маім.
Я гатовы ісці да яе, сцёршы ногі,
Не шкадуючы часу, натхнення і сіл…

Растаплю сваім сэрцам халодныя льдзіны,
Ускалыхну, як раней, тое жах-пачуццё.
І скажу потым шэптам, ледзь хіснуўшы галіны:
Мару я з табой побач прайсці ўсё жыццё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адзінай ў свеце - Антон Шыбека