Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Валошкі

Зацвілі валошкі!..
Кропелек блакіту
Хтосьці сыпнуў трошкі
Па буйному жыту.

Гляну на квет, гляну
Прыхіну далонню…
Па далёкіх ранках
Светлы сум зазвоніць…

-Зацвілі валошкі!… –
Радасць сваю гэту
Колісь нёс у вёску,
Як для ўсяго свету.

Бачу ў снах я часта:
Збажына – высокая,
Сцежкай пакручастаю
Я бягу, падскокваю!..
Васількоў пажары
Паабапал сінія…
Ўзносяць мяне мары,
Мары легкакрылыя…

Я б нічога болей
Не хацеў, каб трошкі
Гойснуць зноў па полі,
Дзе цвітуць валошкі!


Верш Валошкі - Антон Піліпчык