Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цымбалы

Звіняць вясёлыя цымбалы,
І кружыцца лісток апалы…

Зняверам, нібы землятрусам,
Паруйнаваны нашы душы…

Мы больш не полымя, мы – скрухі…
Дзянькі ляцяць, як завірухі.

Жывём надзеяю адной,
Што абнавіцца свет вясной…

Ды мы не вернемся туды,
Дзе ні трывогі, ні журбы…

Мой верш не выспелы, няўдалы…
Звіняць вясёлыя цымбалы…


Верш Цымбалы - Антон Піліпчык