Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Памяці Мамы. 1. Як многа можа просты гук

Як многа можа просты гук:
Жыцця апошняе імгненне.
Рук развітальнае даткненне
І няўлоўны сэрца стук…
Ужо ледзь выразная ўсмешка –
У прадонне кінутая сцежка…
І не стрымаць,
І не суцешыць…

Адно – апошняе “даруй” –
Бы на рукі душу – бяру.

Ды не па сцежцы –
Па жыцці –
Мне з гэтай памяццю
Ісці…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Памяці Мамы. 1. Як многа можа просты гук - Ангеліна Дабравольская
 »