Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З боллю да Беларусі

Беларусь сьвятая пад сьвятой Пагоняй!
Ты заўжды змагалась супраціў няволі.

Маскалі, татары, крыжакі, палякі
Рвалі тваё цела нібы вурдалакі.

Як магла храніла шчасце Ты народу
Не аддала катам гонар і свабоду.

На палях Грунвальда, над Іршой ракою
Дружна Ты ўставала моцнай грамадою.

Канстанцін Астрожскі, Гарадзенскі, Вітаўт!
Маскалей ды немцаў гналі ў слаўных бітвах!..

…Зараз час зьмяніўся – Беларусь не тая:
Ціхая, забітая, хворая, слабая.

Ты маўкліва сочыш, як цябе зьбіваюць.
З роднай хаты гонюць, мову абражаюць.

Матухна! Апомнісь! Ськінь з сябе пачвару!
Няўжо так і будзеш жыць пад чорнай хмарай?

Мы Цябе паможам! Мы, хто не прадаўся!
Хто Табе не здрадзіў, хто з Табой застаўся!

Нас ужо немала, будзе яшчэ больш.
Некуды нам бегчы, бо не будзе горш.

Сярэдзіна 90-х

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш З боллю да Беларусі - Андрэй Новікаў