Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шляхецкая

Войска Літоўскае руша ў паход –
пешыя і конныя шляхам на ўсход
Даць адпор суседзкаму кату-лютару,
грознаму драпежніку маскоўскаму зьвяру.

Віленцы, гародзенцы, нясвіжцы, пінчукі,
троцкія коннікі, слуцкія стралкі…
З Менску і з Віцебску, з Воршы над Дняпром…
З шаблямі, з дзідамі, з нашым штандаром.

Шляхта літоўская, руская, пруская, жамойцкая, мазавецкая…
Праваслаўныя і каталікі ў супольніцтве навечна,
У супольніцтве навечна

Неабсяжнай хмараю сталі ля ракі
з іхнымі штандарамі маскоўскія палкі.
Прагнуць псы баярскія айчыну рабаваць,
запанаваць абшарамі, дзяўчын пагвалтаваць…

Не дадзім жа ворагам наш народ ганьбіць!
Як жылі мы вольныя – так і будзем жыць!
Дык уперад воі! Хай ракою кроў!
За сцягі, за волю! За зямлю бацькоў!

Прысвечана бітве пад Воршай

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шляхецкая - Андрэй Мельнікаў