Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ноччу

Ноччу чагосьці не спіцца,
мабільны ў руках тэлефон:
да каго б цяпер дазваніцца? –
Расказаць, чаго знік гэты сон.

Хто ў глушы і ў цемры,
сёння будзе слухаць мяне?
Нейкі груз вісіць непамерны
у доўгіх гудках, як у сне.

Бяссонніцу ем, нібы лыжкай –
не даклікацца мне да сяброў,
хоць тэлефонная кніжка
трымае ля ста нумароў.

Май-ліпень 2012

Нясвіж


Верш Ноччу - Андрэй Козел