Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лета прайшло

Над горадам шэрае неба,
У вокнах ня гасьне сьвятло.
Там лісьцем пакрылася глеба,
Ды б’ецца матыль у вакно.

Ён бачыў вясёлае лета,
Ён лётаў зь сябрамі паўсюль.
І марыць вярнуць усё гэта:
“Прырода, цяпло падаруй!”

Ды толькі дарэмна ён кліча –
Ня зьменіцца кола быцьця.
Нібыта самотная зьнічка,
Зьнікае агменьчык жыцьця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Лета прайшло - Андрэй Кімбар