Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зніч

Чуеш подых гарачы агню
I ахвяраў жахлівыя крыкі?
I спалох бачыш духаў вялікі?
Гэта ЗНІЧ* зноў прыйшоў на зямлю.

Ён не чэпіць адвечнай красы.
Ён з’явіўся на нівы і пушчы,
Каб ачысціць ад хлуду лясы
I ад бруду змярцвелыя душы.

Вось вымае агністы свой меч,
I няма ад яго паратунку.
I бягуць “душы мёртвыя” прэч,
Спехам кінуўшы грошы і клункі.

* Зніч – святы агонь у старажытных славян.


Верш Зніч - Анатоль Дэбіш