Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восені званы

Восені
чырвоныя званы
зазванілі сумна і ўрачыста,
паляцелі ў подыху зямным
карагоды гукаў
медналістых.

Плаўны звон,
меланхалічны звон,
сцежка гаем,
гаем, а ці садам –
трапяткая кінастужка згадак:
словы й цені,
цені даўніх дзён.

He цяплом, не хваляваннем мілым –
жальбай страты кратаюць яны:
ах, па кім заўчасна адзванілі
жоўтыя, чырвоныя званы.


Верш Восені званы - Аляксей Русецкi