Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пасля ціхіх перастрэлак

Пасля ціхіх перастрэлак
I налётаў штурмавых
На плацдармах абгарэлых
Усё менш і менш жывых.

Пад зямлёй сышліся цені
Неданесеных штыкоў.
Як загад аб наступленні –
Век кароткі ў юнакоў…

Зразумець мы хочам мову
Вешчых траў і светлых дрэў:
Можа, ў іх ёсць тыя словы,
Што сказаць хтось не паспеў.


Верш Пасля ціхіх перастрэлак - Аляксей Пысін