Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паперкi i цукеркi

Гучанне музыкі, цудоўнай музыкі.
Заплюшчы вочы, мы ўваходзім у павароты
на поўнай хуткасці, на цёмнай вуліцы,
адчуўшы страх, адразу зразумееш хто ты.

Я думаў ведаю, дзе скалы чорныя,
дзе на паўднёвых схілах множацца раслiны.
А хмары снежныя пад коўдрай белаю
схавалі ад вачэй тыя мясцiны.

Малюю лініі ў дні маўклівыя
праз ноч бясконцую i доўгія размовы.
Цяпло патрэбнае праз шыбы токiя
знікае дзесьці – свет той не вядомы.

Паперкі тонкія, цукеркі смачныя
а назвы іх – усе ветлівыя словы.
Чытаю ўслых, шырока ўлыбаюся.
Няхай мой выбар будзе выпадковым.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паперкi i цукеркi - Аляксей Міхееў