Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па-рознаму

Па-рознаму розныя людзі тлумачаць
Аб тым, што вачыма уласнымі бачаць.
Па-рознаму складзены думкі людзей
Аб сэнсе жыцця, аб парадку падзей.
Рашаюць па-рознаму людзі пытанні
Аб творчасці, працы і аб каханні-
Таму і спрачаюцца людзі аб многім-
Ніхто не саступіць з абранай дарогі,
І кожны сваю будзе лінію гнуць,
Каб твар у Фартуны ў свой бок павярнуць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Па-рознаму - Аляксандр Ведзянееў