Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты маме столькі слёз прынёс

Ты маме столькі слёз прынёс,
Што сам акамянеў.
I дзічкай горкаю ты ўзрос
Між пладавітых дрэў.

У дзень праменны, малады
У сад усе ідуць.
Зрываюць буйныя плады,
А дзічкі не бяруць.

Трываеш ты з апошніх сіл,
He падаеш яшчэ.
Трымаешся за небасхіл,
I пот з цябе цячэ.

Ды палкай па суках тваіх
Як жахне хлапчаня!
Каб ты спасціг за гэты міг
Сябе на схіле дня:

Як дзічкі трушчыць чаравік,
Вяшчуючы бяду.
Здалёк ратуе мамы крык:
– Іду, сынок, іду!..


Верш Ты маме столькі слёз прынёс - Алесь Жыгуноў