Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 2 – “Агонія”

Істэрыя… Змрок…
Пекла… Полымя…
Атрутная бездань геены.

Напалм… Прадонне…
Вечны палёт у нікуды!

Не-е-е!!!

Боль душы. Бляск голак джаліць вочы.
З іх капае атрута.

Хто вызваліць з бездані?
Хто разарве ледзяныя ланцугі?

Жах…

Лютуе полымя…

Доза марфіна і ядзерны аргазм. Нарэшце настае каматознае трымценне.

Салодкае і прыкрае.

Хаос… хаос…
…шэпт хаосу…
…энтрапія…
…усё…

Праклятае імгненне скончылася.

…Нірвана…
…Цішыня…

Пакуль усё не пачнецца з пачатку.

2004/1995

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 2 – “Агонія” - Алесь Бычкоўскі