Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кіруе злосць на свеце белым

Кіруе злосць на свеце белым.
Кіруе намі, як сляпымі…
І ў сэрцы шчыра набалелым
Ідуць дажджы слязьмі гаркімі.

А нам бы жыць на свеце ў згодзе,
Не ліць дажджоў гаркіх, слязных…
Гуляе злосць у нас у народзе,
У шматлікіх сэрцах дарагіх.

…І хутка прыйдзе час апошні,
Тады гаротна паглядзім.
Жадалі ліць святло з прыгоршняў,
А толькі цела аддадзім.


Верш Кіруе злосць на свеце белым - Алесь Борскі