Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стары дуб

Стары дуб над абрывам стаіць,
Карані пазвісалі над пропасццю.
І бурлівая рэчка шуміць,
У падножжа яго велічнай постаці.

І на дубе, на гэтым, старым,
Ні пялёстка зяленага колеру,
Па вясне не праходзіць па ім,
Сок жыццёвы, не падае сонейка.

І на ім вельмі часта сядзяць,
Тыя птушкі, пасланнікі цёмныя,
Яны любяць на ім спачываць,
Зачапіўшыся за галіны сваімі клешнямі чорнымі.

І стаіць гэты дуб, знае ён,
Што рака абмывае карэннішчы,
І засталась яму мала дзён,
Да абдымкі з рачнымі стварэннямі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Стары дуб - Алена Сіманчык