Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньскае

Душуся моўчкі колкім комам
Занадта справядлівых фраз…
Цень парасона над галовамі,
Ўсё болей аддаляе нас.

Маўчыш, бясстыжы, ганарлівы,
Спакойна жмурачы анфас;
У вачах, халодных і журлівых,
Старая стомленасць ад фраз…

І страшны рота выгін жорсткі,
Да вуснаў блізіцца маіх…
І вочы мокрыя, і шчокі,
Хоць парасон той на дваіх…

Загасла ў лужы цыгарэта…
Не будзе шчырым той адказ…
Як шмат гавораць так пра гэта!
Навошта так, як гэты раз?!


Верш Восеньскае - Алена Піменава