Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Радзіме

Абароненая, незалежная,
Маё сэрцэйка, душа-красачка,
Белазвоная, белавежая
Ты матуля мая і татачка.

Узнялася ў Палессі птушкаю
Я з ласкавай тваёй далоні
І дагэтуль мяне ты гушкаеш
У любові сваёй у палоне.

Хвалі Прыпяці хуткаплыннае
У дзяцінстве душу краналі,
Краявіды неабдымныя
Прыгажосцю палёў гукалі.

Вабяць зрэдку чужыя далі,
Ды утульней цябе не знайсці,
На твае ўзыходжу скрыжалі,
Колькі б мне не прыйшлося ісці.


Верш Радзіме - Алена Дзегцярова