Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першая навальніца

Што за раптоўная навала
Мне закружыла галаву.
І сярод ночы распачала
Дажджу турботную главу.

І гаманіла, разважала
Сцяной бязлітасных размоў.
З асфальту парай падымала
Астачу леташніх слядоў.

Калоціцца, трасецца глеба!
Пярун карцеччу б’е наўкол,
Маланкі расшываюць неба
Агню пранізлівым шыўком.


Верш Першая навальніца - Алена Дзегцярова