Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нездарма

Прад змерканнем не ўкленчу, не-
Узрасту ў непахіснай моцы,
Нездарма лёс бярог мяне
Песціў струны душы жаночай.

Выбачай, нарачоны мой,
За нязбыўнасць адчайных крозаў,
Развярэджаны незагой
Вяршаваным радком скрозь прозу.

Не вяртай да чарнявых кос,
Да замглёнага часам свята,
Дзе у кроплях няспелых рос
Так спакусліва пахне мята.

У калодзежна – цьмяны жах
Не кідай веснавога рэха.
Нас сівы блаславіў манах
Да жыцця, што не мае грэху.


Верш Нездарма - Алена Дзегцярова