Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Клёны

Над хатамі светла-зялёны
Клён – сонца паўдзённага брат…
He ў лес наш спяшаюцца клёны,
Яны ўсе чамусьці ля хат.

Як ветразі, высяцца кроны,
Шумяць без журбы і тугі,
Іх кожны лісточак зялёны –
Маленечкі ветразь тугі!..

Ды толькі чаму на дасвецці
Яны не сплывуць па pace,
Хоць часам занозлівы вецер
Іх, як чарацінкі, трасе?..

Над хатамі – ветразь зялёны,
Клён – сонца паўдзённага брат,
Нас, пэўна, пакінулі б клёны,
Калі б не цяпло нашых хат!..


Верш Клёны - Алег Лойка