Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноўку новы тыдзень на зыходзе

Зноўку новы тыдзень на зыходзе,
Вершы мкнуцца сумным раўчуком.
Як чырвоны трасер у палёце,
тыдзень б’е пякучым канчуком.

Выпускаю, зноўку выпускаю,
Не паспеўшы, не зрабіў, не змог.
Дрэсіруе жыцце і кусае…
Толькі зноў, Апорт яшчэ Апорт…

Ведаю, што ёсць, нарэшце, выбар:
З-за чаго ж тады паўзу як вош.
І з усіх мне дадзеных верлібраў
Выціскаю вынік я на грош

Нават блізка не відаў імгненне
Крыкнуць часу: – стой! І пагатоў
Ў вечнасць несці мне маё тварэнне,
Што з душой зрабіць сваёю змог…

Я ўсё той, але крыху сталею.
Не зраблю шматлікага я ўжо.
Бестурботна пазіраць не смею
На пустыя тыдні віражом…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зноўку новы тыдзень на зыходзе - Ал Ті