Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пах лучыны

І пах лучыны, полымем абданай,
цябе напомніў, вечар удваіх.
напомніў, як мелодыі гітары
пакой наш запаўнялі, сэрца ціш…
як доўга мы сустрэч такіх чакалі,
як хутка праляталі вечары…
а пах лучыны, полымем абданай,
надоўга заставаўся у каўняры.


Верш Пах лучыны - Аксана Стрыжыч