Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ласіха

Там, дзе шуміць стагодні бор,
Там, дзе цячэ Бяроза ціха,
Абудзіць поўначчу прастор
Хрыпатым голасам ласіха.

Ёй надакучыла адной,
I ў смутку друга яна кліча:
Лася тут восенню глухой
Забіў бяздушны паляўнічы.

I хаця снег сляды сагнаў,
Павіс на елках і на хвоях,
Заўжды тут спыніцца яна,
Калі ідзе да вадапою.

He верыць цішыні начной.
Хаця і спяць лясныя нетры, –
Глядзіць яна перад сабой
I доўга нюхае паветра.

Яна магла б і без трывог
Ісці каля кустоў і хвояў,
Калі б за ёю крок у крок
He бегла ласянё малое.

Верш Ласіха