Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Краскі ў лесе над Хатынню

Лес заснаваў надоўга сны,
Старым нічога не забыта.
Гараць агеньчыкі вясны
Балючым полымем блакіту.

А неба чыстае ўгары,
Як васількі.
Заткана сінню.
Нібыта полымя гарыць
Лясных цюльпанаў пад Хатынню.

Цвіце на ўзгорках сон-трава,
Яе пялёсткі не самкнуцца.
Як вачанятаў сінява,
Якія сонечна смяюцца.

Чакаюць кожнаю вясной
I спадзяюцца, што убачаць:
Ім ранак вынесе з-за хвой
Званочкі галасоў дзіцячых.

Яны не гаснуць з той пары,
Як адкацілася навала.
Зязюля шэрая ў бары
Усіх, усіх адкукавала.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Краскі ў лесе над Хатынню - Юрась Свiрка