Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Званы (Беларуская балада. XVI стагоддзе)

– Што, званы, вы захадзілі,
Так трывожна зазванілі?
Хіба можна
Так пужаць
Ноччу соннай
Гараджан?

– Мы пачулі:
Недалёка
Свішчуць кулі –
Чулі клёкат?
To няйначай
Вораг гоніць:
Коні ў звоне…
Скачуць
Коні…

– Што, званы, вы застагналі?
Штосьці, дурні, мы праспалі…
I куды
У цемры йсці?
Дзе нам ворага
Знайсці?

– Вораг вас увёў у зман:
Ён жа тут
Ля нашых ран
I ля пакут…
Вы ідзіце
На наш звон
I убачыце,
Дзе ён.
Нас здымаюць
Са званіц,
Нас кідаюць доле
Ніц –
Мы ў няволі…

– Што замоўклі вы, званы?
Вашы стогны не чутны.
А без вас
Уночы
He, не бачаць
Вочы.

– О, які цяжкі ў нас
Лёс!
Нас вязуць
Праз рэкі слёз
I наўскач
Праз лямант,
I праз плач
Таксама…
Каб маўчалі,
He званілі, –
Языкі нам
Прышчамілі.
А ў гакім палоне,
Як жа мы зазвонім?!

Горад змоўк…
Счарнеў ад дум…
На званіцах
Дрэмле сум…
Калі вывезлі званы –
Значыць,
Здаўся горад без вайны.
Плача…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Званы (Беларуская балада. XVI стагоддзе) - Янка Сiпакоў