Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пазім’е



Вось і ўсё… Адвірыла лета.
I квятоў, і лістоў нараджала.
Нібы дрэў, напрарошчвала промняў.
I з сабою ўсё гэта забрала.

Толькі вецер застаўся. Нахаба,
Бач, як гойсае ён між садамі!
I апошнія птушкі, зацёртыя,
Як ільдзінкамі, халадамі.

Бы краты – карэнне ў глыбіні
Лезе, там цеплыні шукае.
I зямля – рахманая, сцішная…
Засынае ўсё, засынае…

А ў марозы у цёплай хаце
Прачынаешся сам ад трывогі:
Ці не холадна рыбе ў рэчцы,
Ці не мерзнуць у руні ногі?



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пазім’е - Янка Сiпакоў