Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Слава табе, Армія!

За лясы шумлівыя,
За лугі зялёныя
Слава табе, Армія,
Армія Чырвоная!

З-пад няволі панскае
Беларусь Заходнюю
Вывела ты, Армія,
На шляхі свабодныя.

Свята з намі святкуюць
З ласкаю жычліваю
Браты нашы з Захаду,
Вольныя, шчаслівыя.

З думкай пераможнаю,
Урачыста важная,
Ў госці да нас сходзіцца
Грамада сярмяжная.

За лясы шумлівыя,
За лугі зялёныя
Слава табе, Армія,
Армія Чырвоная!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Слава табе, Армія! - Янка Купала