Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Было адчынена акно

Было адчынена акно
І бэзу пах напоўніў хату,
І ўсміхаўся сціпла тата
О, як было гэта даўно.

І сябравала сонца з дахам,
Яны заўсёды за адно.
У вішняку спявала птаха,
А мы збіраліся ў кіно.

Юнацтва дні, раса на травах,
І ўспамінаў не злічыць,
Пад тапалінаю на лавах
Дагэтуль музыка гучыць.

Пад тую музыку і мары –
Няслі душы сваёй святло
І патаемна шчасце ткалі,
Каб сапраўды яно было.

І песціў птаха спеў заўзята
Удзячны слых наш за адно,
Духмяны куст, грудочак мяты
У распахнутае акно.

Юнацтва дні, раса на травах
І ўспамінаў не злічыць
Пад тапалінаю на лавах
Дагэтуль музыка гучыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Было адчынена акно - Віктар Худавец